Вольны Беларускі Ўніверсітэт / Free Belarus University

Zadzwoń Strona internetowa Kontakt: uniwersytet

Вольны Беларускі Ўніверсітэт / Free Belarus University Наша місія - фармаванне кваліфікаваных прафесіяналаў для дэмакратычнай Беларусі

Дзейнасць Вольнага Беларускага Ўніверсітэта скіравана на фармаванне кваліфікаваных кадраў для будучай дэмакратычнай беларускай дзяржавы, якое абапіраецца на патэнцыял універсітэтаў Польшчы, Эстоніі і другіх краінаў ЕС з улікам досведу рэформаў у краінах Цэнтральнай Еўропы і з выкарыстаннем сучасных тэхналогіяў навучання

У Беластоку праходзіць X юбілейная міжнародная навуковая канферэнцыя «Polacy na Białorusi», прысвечаная гісторыі польска...
23/10/2026

У Беластоку праходзіць X юбілейная міжнародная навуковая канферэнцыя «Polacy na Białorusi», прысвечаная гісторыі польскай супольнасці ў Беларусі, яе культурнай спадчыне і беларуска-польскім сувязям.

Сустрэча пачалася з хвіліны маўчання ў памяць Аляксандра Мілінкевіча — заснавальніка і шматгадовага канцлера Вольнага Беларускага Ўніверсітэта.

Аляксандр Мілінкевіч шмат зрабіў для развіцця беларуска-польскага дыялогу, захавання агульнай гістарычнай спадчыны і падтрымкі польскай супольнасці ў Беларусі. Ён спрыяў стварэнню польскай школы ў Гародне, займаўся пытаннямі гістарычнай памяці і быў ганаровым сябрам Саюза палякаў на Беларусі.

У канферэнцыі бярэ ўдзел старшыня Рады ВБЎ Алесь Смалянчук — доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Ён даследуе гісторыю беларуска-польскіх адносін, нацыянальных рухаў XIX–XX стагоддзяў і гістарычную памяць.

Да юбілейнай канферэнцыі была выдадзена навуковая манаграфія, у якой асобны матэрыял Аляксандру Мілінкевічу і яго спадчыне прысвяціў Ян Маліцкі — польскі гісторык, кіраўнік Цэнтру Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэту і стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага.

Падчас адкрыцця таксама было зачытана пасланне Прэзідэнта Польшчы, у якім падкрэслівалася важнасць даследавання агульнай гісторыі нашых народаў і асэнсавання сучасных выклікаў.

Для Вольнага Беларускага Ўніверсітэта асабліва важна, што спадчына Аляксандра Мілінкевіча застаецца часткай навуковага дыялогу, а памяць пра яго аб’ядноўвае беларускую і польскую акадэмічныя супольнасці.

Якой будзе будучая Беларусь? Працягваем размову пра шлях да пераменаўГерой новага інтэрв’ю — Анатоль Лябедзька , палітык...
22/10/2026

Якой будзе будучая Беларусь? Працягваем размову пра шлях да пераменаў

Герой новага інтэрв’ю — Анатоль Лябедзька , палітык і дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе.

У размове абмяркоўваем:
🔹 Чаму Беларусі патрэбная новая Канстытуцыя, а не вяртанне да мадэлі 1994 года?
🔹 Як у 2020 годзе праект новай Канстытуцыі абмяркоўвалі ў беларускіх дварах?
🔹 Якія механізмы могуць прадухіліць паўторную ўзурпацыю ўлады?
🔹 Як можа працаваць люстрацыя чыноўнікаў пасля палітычных пераменаў?

Таксама ў выпуску — бліц пра геапалітычны выбар Беларусі, бяспеку, моўнае пытанне і будучую форму дзяржаўнага кіравання.

Нагадаем, Free Belarus Journal — навукова-аналітычны праект Вольнага Беларускага Ўніверсітэта. У супрацы з рэдакцыяй NEXTA мы рыхтуем серыю з 18 інтэрв’ю з вядучымі беларускімі навукоўцамі, даследчыкамі, палітыкамі і экспертамі пра будучыню краіны.

Глядзіце поўнае інтэрв’ю на YouTube-каналах Вольнага Беларускага Ўніверсітэта і NEXTA Plus.
https://www.youtube.com/

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя гады і ці магчымы выхад з-пад расейскага ўплыву?Палітычны аналітык Арцём Шрайбман разважа...
12/10/2026

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя гады і ці магчымы выхад з-пад расейскага ўплыву?

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман разважае пра статус краіны, устойлівасць уладнай вертыкалі і ключавыя сцэнары, якія адкрыюцца пасля заканчэння вайны ва Украіне.

У інтэрв’ю эксперт тлумачыць, чаму аўтарытарная сістэма не абавязкова развальваецца пасля сыходу яе лідара, якую ролю адыгрывае змена пакаленняў і чаму захаванне сувязі з дыяспарай можна параўнаць з радыёпрымачамі ў часы СССР.

Глядзіце поўнае інтэрв’ю на YouTube-каналах NEXTA Plus і Вольнага Беларускага Ўніверсітэту (спасылка ў шапцы профіля)

Якой будзе будучая Беларусь? Навукоўцы пра шлях да пераменаўFree Belarus Journal — навукова-аналітычны праект Вольнага Б...
11/10/2026

Якой будзе будучая Беларусь? Навукоўцы пра шлях да пераменаў

Free Belarus Journal — навукова-аналітычны праект Вольнага Беларускага Ўніверсітэта — працягвае размову пра будучыню нашай краіны.

У 2026 годзе рыхтуецца другі нумар журнала, а ў супрацы з рэдакцыяй NEXTA мы ствараем серыю з 18 спецыяльных відэаінтэрв’ю з вядучымі беларускімі навукоўцамі, даследчыкамі і экспертамі.

Першыя пяць інтэрв’ю ўжо даступныя на YouTube.

Гаворым пра незалежнасць Беларусі, неабходныя рэформы, дзяржаўнае кіраванне, эканоміку, адукацыю, нацыянальную ідэнтычнасць і месца нашай краіны ў Еўропе.

Асаблівая ўвага — праекту новай Канстытуцыі Беларусі. Якой яна павінна быць? Як забяспечыць рэальны падзел уладаў і абарону правоў чалавека? Як не дапусціць вяртання аўтарытарызму?

Free Belarus Journal быў заснаваны ў 2024 годзе па ініцыятыве канцлера ВБЎ Аляксандра Мілінкевіча і галоўнага рэдактара журнала dr.hab. Марыюша Машкевіча. Яго мэта — аб’ядноўваць беларускіх даследчыкаў, развіваць беларусазнаўства і падтрымліваць беларускую мову ў навуцы. Бо важна не толькі ўяўляць, якой можа быць будучая Беларусь, але і разумець, як да яе дайсці.

▶️ Глядзіце інтэрв’ю:https://www.youtube.com/

📚 Чытайце Free Belarus Journal: https://journal.volny-uni.eu/

23/09/2026

22–23 верасня ў Варшаве прайшла сесія XXIII Мінскага форуму — міжнароднай пляцоўкі, якая ўжо амаль тры дзесяцігоддзі аб’ядноўвае беларускую і еўрапейскую навуковую, палітычную, культурную і грамадзянскую супольнасці.

Сёлета адкрыццё форуму мела асаблівае значэнне для Вольнага Беларускага Ўніверсітэта: яно было прысвечана памяці Аляксандра Мілінкевіча — палітыка, навукоўца, грамадскага дзеяча і канцлера Вольнага Беларускага ўніверсітэта, які на працягу многіх гадоў быў адной з прыкметных постацяў беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Беларусі і за яе межамі.

З вітальным і ключавым словам да ўдзельнікаў звярнулася Іна Кулей:
«Асабліва важна, каб ягоныя ідэі — пра свабодную, еўрапейскую, адукаваную і дэмакратычную Беларусь — заставаліся не толькі часткай памяці, але і крыніцай натхнення для наступных пакаленняў»

Размову працягнула асобная сесія «Аляксандр Мілінкевіч: яго спадчына» з удзелам праграмнага дырэктара ВБЎ Алеся Лагвінца і эксперткі ў галіне беларускіх медыя Ірыны Чарняўкі.
Гаварылі пра розныя перыяды жыцця і дзейнасці Мілінкевіча, ягоны ўнёсак у развіццё грамадзянскай супольнасці і палітычнай культуры, уменне аб’ядноўваць людзей і будаваць сувязі Беларусі з еўрапейскімі суседзямі.

Але галоўным было пытанне не толькі пра мінулае: што са спадчыны Аляксандра Мілінкевіча патрэбна Беларусі сёння?

Ягонае бачанне свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі, культура дыялогу, здольнасць шукаць супольнае і будаваць доўгатэрміновыя сувязі не засталіся толькі часткай гісторыі. Гэтыя ідэі працягваюць жыць у людзях, ініцыятывах і інстытуцыях, да стварэння якіх ён меў дачыненне.

Для Вольнага Беларускага Ўніверсітэта гэта асабліва асабістая спадчына — і адначасова адказнасць працягваць распачатую працу.

▶️ Глядзець запіс форуму https://www.youtube.com/live/o2ccPgrM8SE

Апошняя магчымасць падацца на акадэмічную стыпендыю EU4Belarus – SALT!Ужо сёння завяршаецца прыём заявак на стыпендыі дл...
21/09/2026

Апошняя магчымасць падацца на акадэмічную стыпендыю EU4Belarus – SALT!

Ужо сёння завяршаецца прыём заявак на стыпендыі для беларускіх даследчыкаў і даследчыц, выкладчыкаў і выкладчыц, дактарантаў і дактарантак, якія пацярпелі ад рэпрэсій або знаходзяцца пад пагрозай пераследу праз сваю грамадзянскую пазіцыю.

Праграма дае магчымасць правесці навуковую стажыроўку або даследаванне ва ўніверсітэце ці даследчым інстытуце ЕС.

🔹 Працягласць — ад 3 да 6 месяцаў
🔹 Памер стыпендыі — ад 5 580 да 11 160 еўра
🔹 Пачатак праектаў — з 1 студзеня 2027 года

Калі вы планавалі падавацца, але адкладалі — гэта апошняя магчымасць паспець.

🔗 Умовы і падача заяўкі:

Конкурс заявок на организацию научных стажировок или проведение исследований в университетах и исследовательских институтах ЕС для беларусских исследователь(-н....

Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт запускае Invisible University for Belarus — новую адукацыйную праграму для беларусаўIn...
10/09/2026

Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт запускае Invisible University for Belarus — новую адукацыйную праграму для беларусаў

Invisible University for Belarus (IUBEL) — новая міжнародная адукацыйная праграма для беларускіх студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры.

Праграма ўключае анлайн-курсы, ментарскую падтрымку, акадэмічную ангельскую, даследчыя праекты, воркшопы і магчымасць атрымаць ECTS-крэдыты.

Удзел бясплатны, а на рэалізацыю ўласнага даследчага праекта можна атрымаць стыпендыю да 800 еўра за семестр.
Асноўны курс восені — Belarus in Question: Rethinking Belarusian Politics, Society, and Culture in Regional and Global Contexts. Таксама можна выбраць курсы іншых рэгіянальных праграм Global Invisible University.

📅 Праграма: 28 верасня — 18 снежня 2026
⏳ Дэдлайн — 17 верасня, 23:59 CET

Падрабязнасці: https://visibleukraine.org/call/invisible-university-for-belarus/

Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego адкрыла другі этап набору на спецыяльнасць «Беларуская філалогія з а...
04/09/2026

Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego адкрыла другі этап набору на спецыяльнасць «Беларуская філалогія з ангельскай мовай». Засталося некалькі вольных месцаў.

Што прапануе праграма?
🔹 вывучэнне дзвюх моў — беларускай і англельскай;
🔸 беларуская літаратура, культура і тэатр;
🔹 міжнародная перспектыва і акадэмічнае асяроддзе Варшаўскага ўніверсітэта;
🔸 магчымасць працягнуць адукацыю і будаваць далейшую навуковую або прафесійную кар’еру.

🔗 Падрабязнасці https://irk.uw.edu.pl/pl/offer/PELNE2026/programme/S1-FLBIAL/?from=field:P_FLBIAL

Transformation Lab: як Беларусь можа прайсці шлях ад аўтарытарызму да дэмакратыі?Цікавіць будучыня Беларусі? Хочаце раза...
02/09/2026

Transformation Lab: як Беларусь можа прайсці шлях ад аўтарытарызму да дэмакратыі?

Цікавіць будучыня Беларусі? Хочаце разабрацца, як адбываюцца постаўтарытарныя трансфармацыі і што насамрэч адбываецца, калі для краіны адкрываецца «акно магчымасцяў»?

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў працягнула набор на адукацыйны праект Transformation Lab.
Гэта не класічны курс з доўгімі лекцыямі і тамамі гісторыі. Удзельнікаў чакаюць практычная праца, рэальныя кейсы і магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі «агентаў пераменаў».

Падчас праграмы можна будзе:
🔹 пазнаёміцца з людзьмі, якія самі прайшлі праз працэсы дэмакратычных трансфармацый;
🔹 разабраць рэальныя гістарычныя прыклады і сцэнар «акна магчымасцяў»;
🔹 далучыцца да супольнасці аднадумцаў;
🔹 прымяніць атрыманыя веды ў незвычайным фармаце LARP — ролевай сімуляцыі.

💡 Transformation Lab — магчымасць не толькі даведацца, як адбываюцца перамены, але і паспрабаваць сябе ў ролі таго, хто можа на іх уплываць.

⏳ Дэдлайн падачы заявак працягнуты да 5 верасня!

✍️ Рэгістрацыя: https://forms.gle/AenFa8JG9v5LRVVb7

🔗 Больш пра праект: https://rada.fm/2026/08/11/transformation-lab/

Як адбываюцца змены пасля аўтарытарызму, і як можа выглядаць шлях Беларусі да дэмакратызацыі? Што адбываецца

22 жніўня ў Варшаве прайшло развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам — палітыкам, навукоўцам, грамадскім дзеячам, адным з с...
26/08/2026

22 жніўня ў Варшаве прайшло развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам — палітыкам, навукоўцам, грамадскім дзеячам, адным з сімвалаў дэмакратычнай Беларусі, ініцыятарам і Канцлерам Вольнага Беларускага Ўніверсітэта.

У Архікатэдры Святога Яна Хрысціцеля на развітанне з Аляксандрам сабраліся сотні беларусаў, палякаў і прадстаўнікоў іншых народаў і дзяржаў — родныя, сябры, паплечнікі, студэнты, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, польскіх уладаў, дыпламаты і прадстаўнікі міжнароднай супольнасці.

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі пасмяротна ўручыў беларускаму дзеячу Аляксандру Мілінкевічу Афіцэрскі крыж ордэна «За заслугі перад Рэспублікай Польшча».

Аляксандр Мілінкевіч быў адзначаны «за выбітныя заслугі ў дзейнасці на карысць палякаў у Беларусі, за дасягненні ў папулярызацыі дэмакратычных каштоўнасцяў, а таксама за заангажаванне ў будаванні грамадзянскай супольнасці». Узнагароду атрымала жонка палітыка Іна Кулей.

У лісце да ўдзельнікаў жалобнай цырымоніі Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі выказаў надзею, што прыйдзе дзень, калі «вольная, дэмакратычная Беларусь аддасць Аляксандру Мілінкевічу належнае месца ў гістарычнай памяці свайго народа».

Пасля Святой Імшы Аляксандра Мілінкевіча пахавалі на Вайсковых могілках на Павонзках у Варшаве — адным з самых ганаровых месцаў пахавання ў Польшчы, дзе спачываюць выдатныя дзяржаўныя дзеячы, ваенныя, грамадскія і культурныя постаці краіны.

У гэты дзень пра Аляксандра шмат гаварылі — не толькі як пра палітыка, але найперш як пра чалавека.

«Ён быў тым палітыкам, за якога ніколі не было сорамна, на якога хацелася раўняцца», — сказала прэзідэнт-элект Беларусі спадарыня Святлана Ціханоўская. Яна ўзгадала яго рэдкую здольнасць аб’ядноўваць людзей, слухаць і чуць іншых.

«Ён жыў Беларуссю. Ён дыхаў Беларуссю».

Святлана Ціханоўская нагадала, што для многіх беларусаў Аляксандр Мілінкевіч быў увасабленнем іншай Беларусі — годнай, адказнай, еўрапейскай.

Сябра Аляксандра, польскі сенатар Роберт Тышкевіч, назваў яго «ліхтарнікам, які пільнуе агонь свабоды Беларусі».

Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай, згадваў Мілінкевіча як «чалавека, які заўжды быў побач» — дапамагаў парадай, удзелам і падтрымкай.

А словы самой Іны Кулей, сказаныя напярэдадні пахавання, сёння гучаць асабліва моцна:

«Аляксандр абавязкова вернецца на радзіму, дадому. Надыдзе час».

Для Вольнага Беларускага Ўніверсітэта гэта асаблівая страта. Аляксандр быў не толькі яго заснавальнікам і Канцлерам. Ён стварыў прастору, у якой беларусы маглі вучыцца, думаць свабодна, спрачацца, шукаць адказы і рыхтавацца будаваць іншую Беларусь.

Разам з болем застаецца і адказнасць — захаваць тое, што ён стварыў, працягнуць тое, у што ён верыў, і перадаць наступным пакаленням яго веру ў свабодную, дэмакратычную і еўрапейскую Беларусь.

Яго няма з намі. Але справа, якой ён прысвяціў жыццё, працягваецца.

І настане час, калі Аляксандр Мілінкевіч сапраўды вернецца дадому — у свабодную Беларусь, у гістарычную памяць свайго народа.

Светлая памяць, спадар Аляксандр. 🕯️

[фота Белсат і Радыё Свабода]

Adres

Warsaw

Powiadomienia

Bądź na bieżąco: wyślemy Ci e-mail, gdy Вольны Беларускі Ўніверсітэт / Free Belarus University opublikuje nowości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu, a subskrypcję możesz anulować w dowolnym momencie.

Kontakt: Uniwersytet

Wyślij wiadomość do Вольны Беларускі Ўніверсітэт / Free Belarus University:

Skróty

Udostępnij

Kategoria