Łazarski University - найлепшы прыватны ўніверсітэт Польшчы* - запрашае Беларусаў!
*Доказам таго могуць служыць:
1-е месца ў конкурсе "Самы інавацыйны і крэатыўны ўніверсітэт Польшчы" сярод прыватных універсітэтаў (Edunews & Academic Informative Center 2010, 2011)
1-е месца сярод недзяржаўных адукацыйных установаў у намінацыі "Найлепшы факультэт Права" (Gazeta Prawna 2007, 2008, 2009, 2010, 201
1...)
Паводле незалежнай статыстыкі, болей за 96% выпускнікоў знаходзяць працу па сьпецыяльнасьці адразу пасьля сканчэньня Ўніверсітэта.
Łazarski University - адзіны ўніверсітэт Польшчы, які мае акрэдытацыю Coventry University (Брытанія). Выпускнікі сумесных Польска-Брытанскіх праграмаў атрымліваюць два дыпломы: Польскі й Брытанскі.
Чаму Варшава, Польшча?
Вартасьць навучаньня і пражываньня ў Польшчы значна ніжэйшая ў параўнаньні з іншымі еўрапейскімі краінамі. Варшава - сталіца Польшчы, якая вабіць многіх замежцаў з усяго сьвету. У гэтым месьце можна знайсьці плойму магчымасьцяў, паколькі гэта эканамічны і палітычны цэнтар краіны.
Дзе я буду пражываць?
Студэнты Łazarski University карыстаюцца зь бясплатных паслугаў Аддзела Засяленьня, які прапаноўвае першакурсьнікам месца ў інтэрнаце альбо дапамагае з пошукам кватэры.
Якія персьпектывы працы чакаюць мяне?
У Аддзеле Практык і Кар'ераў Łazarski University студэнтам дапамагаюць падабраць месца праходжаньня практыкі альбо варыянты ўладкаваньня выпускнікам. Паводле незалежнае статыстыкі 96% выпускнікоў Łazarski University адразу знаходзяць працу па сьпецыяльнасьці.
Візавыя пытаньні
Пасьля падачы неабходных для паступленьня дакументаў студэнты зь Беларусі атрымліваюць запрашэньні, на падставе якіх адкрываюць візы ў Польскім Консульстве ў Менску, Берасьці альбо Гародні.
Міжнародны абмен студэнтаў
У межах праграмы Erasmus студэнты Łazarski University маюць магчымасьць навучацца на працягу семестра практычна ў любой краіне Еўрапейскай Вуніі. Навучаньне на працягу семестра ў партнёрскім універсітэце будзе дафінансавана, а пройдзены семестар будзе залічаны як частка навучальнае праграмы.
Экзамены, мова?
Уступных экзаменаў з дысцыплінаў ва Ўніверсітэце няма. Створаны камфортныя ўмовы для паступленьня, але посьпех у навучаньні на асабістай адказнасьці.
Адзіным патрабаваньнем зьяўляецца валоданьне мовай навучаньня: Польскай альбо Ангельскай.
Уступны экзамен з Польскай мовы неабходна здаць на ўзроўні В2 (моцны сярэдні ўзровень).
Для падачы на англамоўныя праграмы патрабаваньнем зьяўляецца прадстаўленьне міжнароднага сертыфікату з Ангельскай мовы (TOEFL мін. 87, IELTS мін. 5.5 і г.д.). Калі сертыфікат ня будзе прадстаўлены, то неабходна будзе пацьвердзіць валоданьне мовай навучаньня на месцы ва Ўніверсітэце перад пачаткам навучаньня на ўзроўні В2.
З мэтай дапамагчы студэнтам моўна падрыхтавацца, Універсітэт прапануе прыняць удзел у двухмесячным інтэнсіўным летнім курсе Польскай альбо Ангельскай мовы з пачаткам у канцы ліпеня альбо ў месячным з пачаткам у канцы жніўня.
Сьпіс факультэтаў і цэны за семестар (паўгады) 2013:
Праграмы з Польскай мовай навучаньня:
Эканоміка - бакалаўрыят і магістратура - 3720 злотых (актуальны курс злотага можна ўбачыць на старонцы Цэнтральнага Банку Польшчы www.nbp.pl)
Міжнародныя Стасункі - бакалаўрыят і магістратура - 3540 зл.
Кіраваньне - бакалаўрыят - 3720 зл.
Фінансы й Рахунковасьць (Бухгалтарскі Ўлік) - бакалаўрыят - 3720 зл.
Адміністраваньне - бакалаўрыят і магістратура - 2160 зл.
Права - непадзельная магістратура (5 год навучаньня) - 3960 зл. "Ўпісовыя" альбо рэгістрацыйны збор складае 450 зл.
Як паступіць?
1. Першым крокам неабходна зарэгістравацца на польскай, ангельскай альбо расейскай версіі афіцыйнай старонкі Łazarski University www.lazarski.ru і выслаць скан старонкі з фота пашпарту на электронную адрэсу [email protected] альбо [email protected].
2. Пасьля чаго кандыдат атрымае ад кансультанта поўную інфармацыю аб працэдуры паступленьня, а таксама рахунак-фактуру для аплаты першага семестра навучаньні і/альбо летняга моўнага курсу.
3. Неабходна даставіць асабіста альбо выслаць на адрэсу Ўніверсітэта камплект дакументаў. Асноўныя дакументы для паступленьня на праграмы бакалаўрыяту / магістратуры:
- атэстат / дыплом з апастылем і перакладам на Польскую мову
- аплата першага семестра і рэгістрацыйнага збору
- ксеракопія пашпарту (старонка з фота і старонка з прапіскай)
- 2 фотаздымкі 3х4
і інш.
4. На падставе атрыманага запрашэньня адкрыць візу й прыехаць за некалькі дзён да пачатку навучаньня.
Для таго, каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю альбо інфарматары з апісаньнем праграмаў, дастаткова выслаць запыт кансультанту Прыёмнае Камісіі Łazarski University.
Кансультант для кандыдатаў зь Беларусі, Казахстану і Ўзьбекістану:
Сяргей Калееў
скрынка: [email protected]
маб.: +48 500 167 406
Хочаш вучыцца ва Ўніверсітэце Лазарскага ў Варшаве? Напішы Сяргею Калееву і атрымай бясплатную кансультацыю: [email protected]
Расейскамоўная старонка Ўніверсітэта Лазарскага http://lazarski.ru/
Аб Лазарскім на Белсаце 1.12.2015 https://youtu.be/ZgHn_KhI2TY
Аб Лазарскім на Белсаце 1.10.2012 https://youtu.be/UfhrzXRehAk
7 minutowy film o Uczelni Łazarskiego https://youtu.be/Ps8LyKGPVHE
Вучыся посьпеху ў сталіцы Польшчы https://www.facebook.com/adukacyja/