Беларуская школка ў Варшаве

Беларуская школка ў Варшаве суботняя школка для маленькіх беларусаў у Варшаве

ДАРАГІЯ НАШЫ ШКАЛЯРЫ, ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!23 верасня 2023г. самы лепшы экскурсавод Варшавы - цудоўная спадарыня Таццяна Каз...
21/09/2023

ДАРАГІЯ НАШЫ ШКАЛЯРЫ, ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!

23 верасня 2023г. самы лепшы экскурсавод Варшавы - цудоўная спадарыня Таццяна Казак - правядзе для нас экскурсію пад назвай: "Стары Горад і яго гісторыя".
Мы будзем адкрываць таямніцы Варшаўскага Старога Горада, убачым самы вузкі дом, загадаем жаданне каля Старога Звона, узгадаем паданні і легенды і яшчэ шмат іншага, цікавага.

Працягласць экскурсіі - 1 гадзіна (9.30-10.30), пазней наведваем Музей Варшавы, частуемся ласункамі Старога Горада.
Сустракаемся а 9.15 каля Калоны Жыгімонта - не спазняемся;)

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ

30/08/2023

Шаноўныя беларускі і беларусы Варшавы!
Запісвайце дзяцей да cyботняй Беларускай Школкі і Садка!

У варшаўскай школе нр. 395 ўжо 6 год запар адбываюцца заняткі па беларускай мове, гісторыі і геаграфіі для дзяцей беларускай меншасці - значыць Беларусаў з Польскім грамадзянствам. Гэтыя заняткі адбываюцца ў рамках афіцыйнай школьнай праграмы Міністэрства Адукацыі i Навукі Польшчы, таму гэта цалкам бясплатная навука.

Запрашаем запісвайць сваіх дзяцей да школьных (7-18 год) і дашкольных (3-6 год) групаў.

Заявы можна падаваць ў школу да 20 верасьня (ўзор знойдзеце на 5 старонцы разпараджэння Мінадукацыі спасылка ў камэнтары)

Рада Бацькоў Беларускага Дашкольнага і Школьнага Навучання пры школе 395,
Warszawa, ul. Józefa Sierakowskiego 9
[email protected]

Учора Беларуская школка  адзначала свята Міжнароднага дня аховы дзяцей, зладжанае Канцэлярыяй Прэм'ер-міністра на Алеях ...
04/06/2023

Учора Беларуская школка адзначала свята Міжнароднага дня аховы дзяцей, зладжанае Канцэлярыяй Прэм'ер-міністра на Алеях Уяздоўскіх.

Дзякуючы працы гэтых людзей нашы дзеці жывуць пад мірным небам, вучацца ў школах і займаюцца сваімі маленькімі вялікімі справамі. Мы цэнім гэта і пераказваем словы шчырай удзячнасці і павагі.

Нішто так не дае веру ў перамогу дабра і свету, як шчаслівыя сонечныя ўсмешкі нашай Будучыні 🤍❤️🤍

ДЗЕНЬ ВОЛІ: БНР - 105 ГАДОЎСА СВЯТАМ УСІХ БЕЛАРУСАЎ!
25/03/2023

ДЗЕНЬ ВОЛІ: БНР - 105 ГАДОЎ

СА СВЯТАМ УСІХ БЕЛАРУСАЎ!

Сёння ў Варшаве! Яшчэ можна паспець:)
05/03/2023

Сёння ў Варшаве! Яшчэ можна паспець:)

У Варшаве для дзяцей і дарослых выступіць Маляваныч

У нядзелю, 5 сакавіка, у Варшаве выступіць актор Аляксандр Ждановіч, таксама вядомы, як Маляваныч, сустрэча будзе цікавай як дзецям, так і дарослым.

Даведацца пра праграму выступу і месцы сустрэчы можна па спасылцы.

https://budzma.me/news/warszawa-vystupits-malyavanych.html

Aпошнія заняткі ў адыходзячым  2023 годзе...Дэкарацыі з саломкі на ялінку, фантастычныя пернікі, святочны нумар школьная...
19/12/2022

Aпошнія заняткі ў адыходзячым 2023 годзе...

Дэкарацыі з саломкі на ялінку, фантастычныя пернікі, святочны нумар школьная газеты, калядныя падарункі і беларуская музыка - усе адбылося ў найлепшых традыцыях Беларускай школы ў Варшаве.
Усмешкі нашых мілых шкаляроў і актыўны ўдзел Бацькоў у стварэнні святочнай сямейнай атмасферы - найлепшая ўзнагарода для настаўнікаў🤩
ДОБРЫХ НАВІНАЎ, ЦУДОЎНЫХ СПАТКАННЯЎ I ЗДАРЭННЯЎ У ГЭТЫ ЧАРОЎНЫ ПЕРАДСВЯТОЧНЫ ЧАС...🙂
****
Белыя, бялюткія анёлы,
хай ад крыл святлее ноч людская,
хай надзею ўбачыць кожны кволы,
той, хто рукі й вочы апускае.
Хай дарогу знойдзе недарэка,
хай даскача рыцар невясёлы, –
чалавек – да Бога-Чалавека,
белыя, бялюткія анёлы...
(Верш К.К. Бачыньскага, пераклад з польскай мовы А. Хадановіча)

07/11/2022

Пра цудоўную "Беларускую палічку" і "Краіну казак" нашыя Вучні і Бацькі ведаюць.

А пра аўдыекнігі? Знаемцеся: audiobooks.by
На сайце размешчана ўжо 111 кніг для дзяцей - ад беларускіх і замежных аўтараў у перакладзе на беларускую мову.

Прыемных восеньскіх вечароў з кнігаю:)

Той дзень прапаў і страчаны навекі,Калі ты не зрабіў таго, што мог;Калі не паспрыяў ты чалавеку,Няшчыры быў, зманіў, не ...
23/10/2022

Той дзень прапаў і страчаны навекі,
Калі ты не зрабіў таго, што мог;
Калі не паспрыяў ты чалавеку,
Няшчыры быў, зманіў, не дапамог.

Той дзень збяднеў, зліняў на сотню радуг
І, попелам пасыпаны, сканаў,
Калі не падзяліў з суседам радасць
І больш за дзень узяў ты, чым аддаў.

Той дзень, лічы, завянуў пустацветам,
Калі ты пяць хвілін пашкадаваў,
Каб дзецям паказаць куточак свету
І хараство людзей, і дрэў, і траў.

Мы не плюём на дружбу і на працу:
Нам без трывог не зберагчы жыцця.
Сябры, давайце будзем хвалявацца
За ўсіх і ўсё: за зерне і дзіця...

АКТУАЛЬНА?... ТАК, ЗАЎСЁДЫ.
Пімен Панчанка

Лірыкай восені дыхаюць далі...                          ****Як сумавалі мы па нашым беларускім суботам...:) Беларуская ш...
18/09/2022

Лірыкай восені дыхаюць далі...
****
Як сумавалі мы па нашым беларускім суботам...:)

Беларуская школа вітае Ўсіх сваіх падпішчыкаў у новым навучальным 2022-2023 годзе!

Звычайна, пачалі 10 верасня са Свята бульбы і дранікаў, а ўчора 17 верасня віншавалі нашага выдатнага вучня Тадзіка з Днем народзінаў:)

Пленнага году, радаснага адкрыцця новых ведаў, добрых навінаў Усім нам і чароўнай восені!

Сёння адбыліся апошнія заняткі ў гэтым навучальным годзе. Будзем сумаваць па нашым беларускім суботам. Добрага адпачынку...
11/06/2022

Сёння адбыліся апошнія заняткі ў гэтым навучальным годзе. Будзем сумаваць па нашым беларускім суботам. Добрага адпачынку Ўсім. Да пабачэння ў верасні.

Сьвяткуем   ў Канцылярыі Прэм'ер-міністра
04/06/2022

Сьвяткуем ў Канцылярыі Прэм'ер-міністра

Adres

Sierakowskiego 9
Praga
03-709

Godziny Otwarcia

09:00 - 13:30

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Беларуская школка ў Варшаве umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Udostępnij

Kategoria